ru   be   en   de    
Поиск по сайту :
telegram   telegram   telegram   telegram   instagram
 
 
Речица.BY » Новости района » На кантролі эколагаў
На кантролі эколагаў
04 августа 2010
Першы прыпынак рэйдавага маршруту — вул. Чапаева, 22. Гэты жылы дом калектыву індывідуальных забудоўшчыкаў «7 промняў» знаходзіцца амаль у цэнтры горада. Тэрыторыя вакол зарасла пустазеллем. Праўда, ужо ў панядзелак, 2 жніўня, да адзінаццаці гадзін раніцы трава палегла пад мотакосамі: двое рабочых у аранжавай спецвопратцы добрасумленна зрабілі сваю справу.

На ўчастку вул. Леніна — ад вул. Луначарскага да вул. Камсамольскай — дружна працавалі прадстаўнікі прадпрыемства «Нафтабурсервіс», абкошвалі траву, прыбіралі пясчаны намёт уздоўж бардзюраў. Побач, як заўсёды, працавала і тэхніка.

Нафтавікі, наогул, да сваіх абавязкаў па навядзенню парадку на зямлі адносяцца сур’ёзна. Гэта, у прыватнасці, тычыцца і Беларускага ваенізаванага атрада, упраўлення палявых сейсмаразведачных работ, упраўлення па павышэнню нафтааддачы пластоў і капітальнаму рамонту свідравін РУП «ВА «Беларусьнафта» і іншых.

У якасці станоўчага прыкладу варта адзначыць своечасовую ўборку замацаванай тэрыторыі (участак вул. Чапаева ад Светлагорской шашы да вул. Прывакзальнай) працаўнікоў ДБУ-19.

Рабочых жа яшчэ адной дарожна-будаўнічай арганізацыі — ДРБУ-114 — на вул. Прывакзальнай у пятніцу так і не давялося сустрэць.

Добра папрацавалі (пасля газетнай крытыкі) рэчыцкія тэкстыльшчыкі, прыбіраючы «свой» участак вул. Навумава. Медыкі, работнікі РДАУП «АП-3» традыцыйна падтрымліваюць парадак на вул. Трыфанава. Заўважаны былі ў пятніцу і сляды старанняў банкіраў — супрацоўнікаў аддзяленняў «Белаграпрамбанка» і «Прыорбанка». А вось «Рэчыцкі гаррайпалівазбыт» наводзіць парадак чамусьці толькі ў сябе пад вокнамі, участак тэрыторыі ад чыгуначнага пераезду да пачатку вул. Маладзёжнай застаўся безгаспадарны і на гэты раз. Сілы «Рэчыцкага райжылкамгаса» хапіла толькі на тое, каб абкасіць вул. Красіна да дому № 34. Нерэгулярна наводзяць чысціню на вул. Сыдзько гандлёвае прадпрыемства «Дарожны», аддзяленне «Беларусбанка», за якім замацаваны ўчастак вул. Камсамольскай, прадпрыемства «Рэчыца малако» і «Рэчыцаабутак» (адпаведныя ўчасткі вул. Калініна).

Падводзячы вынік рэйду, райінспекцыя звяртае ўвагу суб’ектаў гаспадарання, камунальных службаў на своечасовае карчаванне сухіх, струхнелых дрэў, якія выклікаюць пагрозу для жыцця людзей. Таксама трэба кардынальным чынам вырашаць пытанне з так званымі «нічыйнымі» тэрыторыямі на месцы знесеных камунальных дамоў барачнага тыпу. Або хутчэй выдзяляць пустуючыя ўчасткі зямлі пад забудову, або наймаць касцоў і змагацца з пустазеллем.

 

Генадзь КАЛІНОЎСКІ,
начальнік райінспекцыі
прыродных рэсурсаў
і аховы навакольнага асяроддзя

 

 
Адрес:
247500 г.Речица, пл.Октября, 6
Телефон: (+3752340) 3 41 71
Факс: (+3752340) 3 76 46

Республика Беларусь
Официальные документы
Защита прав потребителей




















Единый день безопасности

Помогут

Помогут
Опрос по изучению мнения населения по вопросу организации нового маршрута в г. Речица

ПОЛЕЗНЫЕ РЕСУРСЫ