Аб стане жывёлагадоўлі » Речица.BY - Официальный сайт
 
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ       ru   be   en   de  
Поиск по сайту :
telegram   telegram   telegram   telegram   instagram
 
 
Речица.BY » Новости района » Аб стане жывёлагадоўлі
Аб стане жывёлагадоўлі
15 июня 2011

Чарговае выязное пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, якое прайшло ў мінулую пятніцу на базе КСУП “Абарона краіны”, было прысвечана тэме эканамічнай эфектыўнасці ў жывёлагадоўлі раёна, а таксама падрыхтоўцы да ўборкі зерневых культур.

Адкрываючы пасяджэнне ў памяшканні жывёлагадоўчага комплексу ў аграгарадку Перавалока, старшыня райвыканкама Пётр Шостак зазначыў, што ва ўмовах комплексу нават у такіх складаных умовах надвор’я як зараз, калі спёка моцна пашкодзіла стан пашаў, можна  атрымліваць добрыя паказчыкі і па надоях, і па прывагах – надвор’е практычна не ўплывае на іх. Кіраўнік раёна лічыць, што ўжо ў наступным годзе большасць пагалоўя будзе знаходзіцца на круглагадовым стойлавым утрыманні.

Загадчыца малочна-таварнага комплексу “Перавалока” Ганна Фаміна распавяла ўдзельнікам выязнога выканкама аб тым, як арганізавана ўтрыманне жывёлы, як ажыццяўляецца падрыхтоўка клетак-хатак для ўтрымання цялят. На комплексе “Перавалока” зараз большасць незанятых клетак-хатак знаходзіцца ў перакуленым стане, “пазіраючы” дном на сонца, якое знішчыць розныя непажаданыя мікраарганізмы. У той жа час, як адзначыў старшыня райвыканкама, шмат дзе такая работа не зроблена. Зараз з 4000 хатак, якія маюцца, занята толькі 1300, і чаму астатнія не апрацоўваюцца – незразумела. Звярнуў старшыня райвыканкама ўвагу і на неабходнасць павышэння заработнай платы даяркам і загадчыкам фермаў.

Аднымі з асноўных пытанняў, якія гучалі падчас пленарнага пасяджэння, што прайшло ў Доме культуры аграгарадка Перавалока, былі праблемы аднаўлення статка і невытворчага выбыцця маладняку. Менавіта неда- працоўкі ў гэтай сферы – галоўныя прычыны зніжэння паказчыкаў па вытворчасці малака ў раёне. Галоўны заатэхнік-селекцыянер Рэчыцкага філіяла РСУП “Гомельдзяржплемпрадпрыемства” Уладзімір Хмяльніцкі вельмі падрабязна спыніўся на неналежнай працы звенняў па аднаўленні статка ў некаторых гаспадарках, ён адзначыў, што не ў належным стане лячэнне гінекалагічна хворых жывёлаў, а адсюль вынікае і несвоечасовае асемяненне і, адпаведна, недаатрыманне малака. Праблемы, што маюцца ў ветэрынарным абслугоўванні статкаў, разгледзеў у сваім выступленні і галоўны ветэрынарны ўрач раёна – Вячаслаў Шасцітка. Толькі за май у гаспадарках раёна пала 74 галавы, 162 галавы забіта. Гэта каля чвэрці ўсяго атрыманага прыплоду. Вядома ж, такія лічбы не могуць не хваляваць.

Аб ходзе нарыхтоўкі кармоў дакладваў галоўны аграном упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксей Коўш. Паводле яго словаў, сёлета раёну трэба нарыхтаваць больш за 120 тысяч тон кармавых адзінак.  І зараз большасць гаспадарак актыўна займаецца корманарыхтоўкай. Ужо скошана больш за 18 тыс. гектараў, нарыхтавана больш за 10 тыс. тон сена, закладзена амаль 34 тыс. тон сенажу.

Зараз у гаспадарках раёна маецца 118 зернеўборачных камбайнаў, і сярэдняя нагрузка на адзін камбайн сёлета складае 245 гектараў. У большасці гаспадарак тэхніка падрыхтаваная, але філіялы “Імя Фрунзе”, “Дземяхі” ААТ “Рэчыцкі КХП”, “Рэчыцкі” РУП “РМЗ” дагэтуль не выцягнулі камбайны на бягучы рамонт. Аб гэтым прысутным паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Пётр Камека. Ён таксама зазначыў, што ёсць пытанні і па забяспячэнні гаспадарак палівам. Але, як сказаў старшыня райвыканкама, гэтае пытанне ўжо вырашана на ўзроўне вобласці, і паліва ў сялян будзе, прычым па старых коштах. Па будаўніцтву жывёлагадоўчых комплексаў раён у цэлым выконвае прагнозныя паказчыкі. Аднак і тут ёсць гаспадаркі, якія пакуль слаба разварочваюцца.

Падсумоўваючы вынікі гаворкі, якая адбылася, кіраўнік раёна Пётр Шостак яшчэ раз звярнуў увагу на тое, што галоўная задача зараз – вытворчасць малака. І гэтай рабоце неабходна надаць больш адказнасці і арганізаванасці.

Андрэй МЯДЗВЕДЗЕЎ

"Дняпровец"

 

 
Адрес:
247500 г.Речица, пл.Октября, 6
Телефон: (+3752340) 3 41 71
Факс: (+3752340) 3 76 46

Республика Беларусь
Официальные документы
Защита прав потребителей
Защита прав потребителей


















Единый день безопасности

Помогут
Помогут
Помогут

Помогут
ПОЛЕЗНЫЕ РЕСУРСЫ