Зладзіў свята Салтаноў » Речица.BY - Официальный сайт
 
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ       ru   be   en   de  
Поиск по сайту :
telegram   telegram   telegram   telegram   instagram
 
 
Речица.BY » Новости района » Зладзіў свята Салтаноў
Зладзіў свята Салтаноў
10 октября 2011

altЛёгкі подых восеньскага ветрыку яшчэ за гадзіну да афіцыйнага адкрыцця свята Салтанова даносіў з імправізаванай плошчы апетытны пах шашлыкоў і заманьваў да цэнтра аграгарадка вясёлай музыкай. А ля сельсавета – апошнія хвалюючыя моманты падрыхтоўкі перад першым у гісторыі святам Салтанова. І вось – гучаць фанфары, якія абвясцілі аб пачатку свята.

 

Адкрыў Дзень вескі сваім выступленнем намеснік старшыні райвыканкама, чые карані таксама паходзяць адсюль, Віталь Атаманчук. Ён горача павіншаваў салтаноўцаў з пачаткам добрай традыцыі, выказаўшы ўпэўненасць у тым, што такое свята будзе ў Салтанове штогадовым. Потым было ўрачыстае пераразанне стужкі, якое сімвалізавала пачатак свята і дало старт шэсцю працоўных калектываў арганізацый, што месцяцца ў Салтанове. Пераразанне стужкі – адмысловая дэталь салтаноўскага свята. Гэтую пачэсную місію даверылі старшыні раённага Савета дэпутатаў, таксама салтаноўцу, Міхаілу Баярыну, старшыні Салтаноўскага сельвыканкама Наталлі Шынгірэй і памочніку старшыні сельвыканкама Аляксандру Цітарэнку.

Урачыста прайшлі па цэнтральнай вуліцы калектывы мясцовай школы, дзіцячага садка, філіяла “Дземяхі” ААТ “Рэчыцкі КХП”, філіяла КПП “Палессе” РУП “Гомельскі ЛГЗ”, салтаноўскіх гандлёвых прадпрыемстваў. Замыкала шэсце адмысловая фарміраванне, створанае ў вёсцы – народная дружына на чале з яе камандзірам Віктарам Грызуновым.

Шмат цёплых вітальных слоў выказалі ў сваіх выступленнях начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Таццяна Дзям’янчык і старшыня Салтаноўскага сельвыканкама Наталля Шынгірэй.

Расказаўшы аб гісторыі вёскі, а з 2007 года аграгарадка, Наталля Генадзеўна выказала шчырую падзяку Сяргею Краўчанку, дэпутату раённага Савета дэпутатаў, Віктару Грызунову, дэпутату Салтаноўскага сельсавета, памочніку старшыні ў вёсцы Коззе, Сяргею Пінчуку, дырэктару філіяла “Дземяхі”, Аляксандру Філіпаву, дырэктару філіяла КПП “Палессе”, Аляксандру Цітарэнку.

Каштоўнымі падарункамі былі ўзнагароджаныя гаспадары лепшых падворкаў. Гэта сем’і Міхаіла ды Алы Грынёвых, а таксама Валерыя ды Наталлі Забіранаў. Лепшыя прысядзібныя гаспадаркі ў Салтанове аказаліся ў Рыгора ды Валянціны Барковых, Сяргея Пінчука, Анатоля Васілюка. Чакаў прыемны сюрпрыз і самага маленькага жыхара Салтанова, які нядаўна нарадзіўся ў Андрэя і Святланы Голубаў. Немаўляці яшчэ нават імя не прыдумалі, ды і па падарунак клапатлівым бацькам не было часу прыйсці – мяккую цацку атрымала бабуля. Не забыліся тутэйшыя ўлады адзначыць і самую старэйшую салтаноўку. Гэта Кацярына Рыгораўна Ракусевіч, якая акурат у той дзень святкавала свае дзевяноста трэція народзіны. Павіншавалі на свяце і найбольш трывалыя пары: з брыльянтавым вяселлем – Віктара Антонавіча і Лідзію Яўгенаўну Лагоўскіх, а з залатым – Леаніда Дзям’янавіча ды Антаніну Дзям’янаўну Дубаней. Лепшы народны ўмелец Іван Браніцкі таксама атрымаў на свяце падарунак.

Пасля гэтых прыемных момантаў вядучая свята, намеснік дырэктара Салтаноўскай школы Ларыса Дзянісенка, дала слова старшыні раённага Савета дэпутатаў Міхаілу Баярыну. Вітанняў гэтага свайго славутага земляка салтаноўцы чакалі асабліва. І Міхаіл Захаравіч, выступаючы, казаў пра Салтаноў не інакш як “наша вёска”. Ён ганарыцца тым, што родам з Салтанова. “Упэўнены, што ў нашай вёскі цудоўная будучыня!”, – сказаў старшыня райсавета. Але самым прыемным у яго выступленні зрабіўся апошні момант. Ад імя раённых уладаў  ён уручыў старшыні Салтаноўскага сельвыканкама сертыфікат на суму ў 5 мільёнаў рублёў для далейшага добраўпарадкавання аграгарадка.

Да змяркання доўжыліся народныя гулянні ў цэнтры Салтанова. Гандлёвыя палаткі Рэчыцкага райспажыўтаварыства, спартыўныя пляцоўкі для аматараў гульні ў дартс ды шахматы з шашкамі, для тых, хто жадаў памерацца сілай, перацягваючы канат, выставы вырабаў з гародніны ад мясцовай школы, выяваў з бісеру ад бібліятэкі, гадаванцаў мясцовага аматара-трусавода Сяргея Пінчука ўдала дапаўнялі канцэртную праграму, у якой узялі ўдзел лепшыя калектывы мастацкай самадзейнасці раёна. Павіншаваць Салтаноў са святам прыехалі артысты з Ровенскаслабадскога цэнтра культуры і адпачынку і Холмецкага цэнтра культуры і рамёстваў. Пад народныя напевы і вядомыя шлягеры, якія палюбіліся многім, салтаноўцы гулялі амаль да начы.

Можна без ценю сумнення сцвярджаць – насуперак вядомай прымаўцы, першы блін у салтаноўцаў атрымаўся зусім не камяком! Наадварот, той, хто прыйшоў на свята, ні на хвілінку не пашкадаваў аб гэтым – цудоўны настрой, прыемныя зносіны з землякамі вартыя таго, каб працягваць у Салтанове распачатую сёлета традыцыю!

 

alt

alt

alt

Тэкст і фота Андрэя МЯДЗВЕДЗЕВА

"Дняпровец"

 

 
Адрес:
247500 г.Речица, пл.Октября, 6
Телефон: (+3752340) 3 41 71
Факс: (+3752340) 3 76 46

Республика Беларусь
Официальные документы
Защита прав потребителей
Защита прав потребителей


















Единый день безопасности

Помогут
Помогут
Помогут

Помогут
ПОЛЕЗНЫЕ РЕСУРСЫ