У добры шлях, рэчыцкія выпускнікі! » Речица.BY - Официальный сайт
 
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ       ru   be   en   de  
Поиск по сайту :
telegram   telegram   telegram   telegram   instagram
 
 
Речица.BY » Новости района » У добры шлях, рэчыцкія выпускнікі!
У добры шлях, рэчыцкія выпускнікі!
12 июня 2012

altУ суботу 9 чэрвеня на Цэнтральнай плошчы горада рэчычане прымалі парад выпускнікоў 2012 года. Васемсот сем юнакоў і дзяўчат скончылі сёлета адзінаццаць класаў, дзевяць з іх атрымалі залатыя і сарэбраныя медалі.
Узнагароды медалістам уручылі старшыня райвыканкама Пётр Шостак і намеснік старшыні аблвыканкама Пётр Кірычэнка. У адпаведнасці з загадам аддзела адукацыі Рэчыцкага раённага выканаўчага камітэту ад 8 чэрвеня за № 267 залатымі медалямі ўзнагароджаны: Башылава Вікторыя Уладзіміраўна (гімназія), Лосева Марыя Уладзіміраўна (ліцэй), Пырх Улада Ігараўна (ліцэй), Севярэнка Гойя Сяргееўна (гімназія), Сашэнка Марыя Сяргееўна (гімназія), Супей Вікторыя Уладзіміраўна (гімназія), Удалова Настасся Дзмітрыеўна (СШ № 7). Сарэбранымі медалямі ўзнагароджаны: Працко Іна Аляксандраўна (ліцэй); Кульша Ксенія Георгіеўна (ліцэй).
У звароце да выпускнікоў старшыня Рэчыцкага раённага выканаўчага камітэта павіншаваў юнакоў і дзяўчат з паспяхова вытрыманымі школьнымі іспытамі і зазначыў, што наперадзе іх чакае дарослае жыццё, напоўненае самастойнымі рашэннямі і ўчынкамі і ці не самы галоўны жыццёвы іспыт – абраць свой шлях і стаць годнымі людзьмі.
З днём “даросласці” віншавалі выпускнікоў настаўнікі, бацькі і юныя артысты школ і дзіцячых садкоў горада. Асабліва цёпла прымалі прысутныя выступленне “зорак” сучаснай эстрады, якія выехалі на плошчу на чорным кабрыялеце. Таленавітыя маленькія парадысты пелі для выпускнікоў ад імя Юрыя Баскава, Наташы Каралёвай, Сярогі, Надзеі Кадышавай, Ірыны Алегравай, Філіпа Кіркорава і Алы Пугачовай.
Ул. інф.

alt

alt

alt

alt

alt

alt

alt

alt



"Дняпровец"


 

 
Адрес:
247500 г.Речица, пл.Октября, 6
Телефон: (+3752340) 3 41 71
Факс: (+3752340) 3 76 46

Республика Беларусь
Официальные документы
Защита прав потребителей
Защита прав потребителей


















Единый день безопасности

Помогут
Помогут
Помогут

Помогут
ПОЛЕЗНЫЕ РЕСУРСЫ