Завітайце ў «Верасок» — будзе смачна! » Речица.BY - Официальный сайт
 
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ       ru   be   en   de  
Поиск по сайту :
telegram   telegram   telegram   telegram   instagram
 
 
Речица.BY » Новости района » Завітайце ў «Верасок» — будзе смачна!
Завітайце ў «Верасок» — будзе смачна!
10 апреля 2014

«Верасок» – менавіта так завецца кавярня, што прытулілася ў цэнтры аграгарадка ля павароту з галоўнай салтаноўскай вуліцы да сельсавета ды ўсім вядомага мясцовага спіртзавода. Кавярня – сама па сабе не надта прыкметная. І нічога б у ёй, здаецца, прывабнага так і не было, калі б не тутэйшы калектыў. Вось менавіта з-за тых дзяўчат, што ветліва сустракаюць і смачна частуюць і мясцовых жыхароў, і розных падарожнікаў, і любяць салтаноўцы свой «Верасок»!

Загадчыца Марыя КАЦУРА, кандытар Таццяна ГАТАЛЬСКАЯ і буфетчык Алена МІШОНАВА (на здымку – злева направа) – вось яны, тутэйшыя працаўніцы грамадскага харчавання. А ведаеце, чым прыцягвае гэты крыху нязграбны «Верасок» людзей з усяго Салтанова? Не, тое, што вы падумалі, тут у іншым месцы вырабляюць! А “Верасок” вабіць… непераадольным водарам свежых булак! Менавіта Таццяна Гатальская ўмее дадаць да звычайнай мукі і дражджэй нешта такое, што робіць тутэйшую выпечку проста нейкаю незвычайнаю. Мусіць – частачку сваёй шчырасці і любові да наведвальнікаў?! Дарэчы, гэта своеасаблівы «канёк» салтаноўскае кавярні. Тут увесь час можна знайсці каля дзесяці відаў уласнай выпечкі – булачкі з макам, з карыцай, з павідлам, смажанкі, ватрушкі, цукровыя завітушкі, сасіскі ў цесце і шмат чаго іншага: я нават заблытаўся, якія яны там бываюць! Лепш – паедзьце ды самі пакаштуйце!

Але акрамя сапраўды адметных булак тут заўжды гатовыя падсілкаваць сытным абедам, накарміць смачнай вячэрай, арганізаваць правядзенне сямейнай урачыстасці. Таму такі на першы погляд не дужа відны «Верасок» насамрэч аказаўся адным з заўважных цэнтраў мясцовага жыцця!

Андрэй МЯДЗВЕДЗЕЎ

"Дняпровец"


 

 
Адрес:
247500 г.Речица, пл.Октября, 6
Телефон: (+3752340) 3 41 71
Факс: (+3752340) 3 76 46

Республика Беларусь
Официальные документы
Защита прав потребителей
Защита прав потребителей




















Единый день безопасности

Помогут
Помогут
Базар славянский

Помогут
ПОЛЕЗНЫЕ РЕСУРСЫ
 
 
Яндекс.Метрика