Асноўная ўвага – добраўпарадкаванню вытворчых баз » Речица.BY - Официальный сайт
 
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ       ru   be   en   de  
Поиск по сайту :
telegram   telegram   telegram   telegram   instagram
 
 
Речица.BY » Новости района » Асноўная ўвага – добраўпарадкаванню вытворчых баз
Асноўная ўвага – добраўпарадкаванню вытворчых баз
31 мая 2016

Выяздная калегія Гомельскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання прайшла на базе Рэчыцкага доследнага лясгаса. У яе працы, акрамя дырэктараў усіх лесагаспадарчых устаноў вобласці, узялі ўдзел намеснік міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Корбут і генеральны дырэктар Гомельскага ДВЛГА Міхаіл Супрун.

Асноўнай тэмай нарады стала добраўпарадкаванне вытворчых баз лесагаспадарчых падраздзяленняў. Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Рэчыцкі доследны лясгас», акрамя асноўнай базы, што месціцца ў вёсцы Прыгарадная, мае яшчэ базу лесапункта ў раёне Галаўных збудаванняў ВА «Беларуснафта», а таксама шэсць вытворчых баз лясніцтваў у сельскіх населеных пунктах раёна. Менавіта на прыкладзе гэтых падраздзяленняў і вывучалі кіраўнікі лясной гаспадаркі вобласці тое, як мусяць выглядаць прадстаўніцтвы «зялёнай» галіны краіны ў населеных пунктах, дзе яны размешчаны.

Удзельнікі-калегі падзяліліся на дзве групы і скіраваліся па двух маршрутах. Першая група на чале з першым намеснікам генеральнага дырэктара абласнога ДВЛГА, галоўным ляснічым Гомельшчыны Аляксандрам Васіленкам скіравалася ў Баршчоўскае і Белабалоцкае лясніцтвы, а таксама на паляўнічую базу ў лясным масіве на беразе Дняпра каля вёскі Пескаполле. А другая, больш прадстаўнічая група дырэктараў лясгасаў, разам з Аляксандрам Корбутам і Міхаілам Супруном праехала найвялікшую частку лясніцтваў лясгаса. Пачалі яны з базы Рэчыцкага лясніцтва, якая з некаторага часу, пасля яго аб’яднання з Азершчынскім, месціцца ў прыгараднай вёсцы Азершчына. Тут не так даўно выкананы рамонт дапаможных будынкаў з заменай даху, рамонт гаражу для тэхнікі, падтрымліваецца парадак на тэрыторыі, дзе нават разбіты міні-дэндрапарк, у якім высаджаныя рэдкія пароды дрэў і кустоў.

Далей група скіравала свой маршрут у Мілаградскае лясніцтва, база якога знаходзіцца ў вёсцы Мілаград, у Зарэчынскае лясніцтва, што ў гарадскім пасёлку Зарэчча, і Ровенскаслабодскае лясніцтва ў аграгарадку Ровенская Слабада. Усюды ўдзельнікам было што пабачыць. Лясніцтвы з’яўляюцца дастаткова заўважнымі прадпрыемствамі ў населеных пунктах, і стан іх вытворчых баз, як адзначыў Міхаіл Супрун, павінен адпавядаць самым высокім патрабаванням.

Намеснік міністра лясной гаспадаркі Беларусі Аляксандр Корбут у інтэрв’ю «Дняпроўцу» адзначыў, што Рэчыцкі доследны лясгас заўжды з’яўляўся адным з флагманаў лесагаспадарчай галіны Гомельскай вобласці. Аднак і тут маюцца магчымасці павелічэння экспартных паставак, рэалізацыі прадукцыі на ўнутраны рынак, фінансавых паступленняў ад лесагаспадарчай дзейнасці з тым, каб захаваць якасць работ і ўзровень заработнай платы. Рэчыцкі лясгас заўжды актыўна ўкараняе самыя найноўшыя метады працы, навуковыя распрацоўкі. Лясгасам шмат зроблена і ў плане добраўпарадкавання, але, як кажуць, няма мяжы дасканаласці. Таму галоўнае, каб рэчыцкія лесагаспадарнікі не стаялі на месцы, а працягвалі развівацца і паказвалі аблічча сваёй галіны толькі са станоўчага боку.




"Дняпровец"


 (голосов: 0)
 

 
Адрес:
247500 г.Речица, пл.Октября, 6
Телефон: (+3752340) 3 41 71
Факс: (+3752340) 3 76 46

Республика Беларусь
Официальные документы
Защита прав потребителей
Защита прав потребителей




















Единый день безопасности

Помогут
Помогут
Базар славянский

Помогут
ПОЛЕЗНЫЕ РЕСУРСЫ
 
 
Яндекс.Метрика