Аператар машыннага даення Эма Кашыцкая – пераможца спаборніцтва «Майстры жывёлагадоўлі» » Речица.BY - Официальный сайт
 
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ       ru   be   en   de  
Поиск по сайту :
telegram   telegram   telegram   telegram   instagram
 
 
Речица.BY » Новости района » Аператар машыннага даення Эма Кашыцкая – пераможца спаборніцтва «Майстры жывёлагадоўлі»
Аператар машыннага даення Эма Кашыцкая – пераможца спаборніцтва «Майстры жывёлагадоўлі»
06 августа 2016

Раённай арганізацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ў межах агульнарэспубліканскай акцыі «Майстры жывёлагадоўлі» падведзены вынікі працы даярак у першым паўгоддзі 2016 года. Не так даўно прайшло ўзнагароджванне лепшых.

Пераможцай раённага этапу сярод аператараў машыннага даення ва ўзросце старэйшым за 31 год, якія працуюць на малочна-таварных фермах, не абсталяваных даільнымі заламі, стала аператар машыннага даення філіяла «Савецкая Беларусь» ААТ «Рэчыцкі КХП» Эма Кашыцкая. Яна працуе на малочна-таварнай ферме «Гарошкаў» ужо больш за 20 гадоў, і за прайшоўшыя шэсць месяцаў 2016 года ёй удалося надаіць 5 151 кг малака.

Сёння самай злабадзённай тэмай у сельгасвытворчасці з’яўляецца жніво, нарыхтоўка хлеба. Героі – камбайнеры, вадзіцелі, аператары зернесушыльных комплексаў. Але я лічу, што не варта нават у такі час абыходзіць увагаю і жывёлаводаў, бо менавіта жывёлагадоўля робіць асноўны фінансавы падмурак любога сельгаспрадпрыемства. Таму прафсаюзная арганізацыя работнікаў агрампрамысловага комплексу на працягу шасці месяцаў адсочвала вынікі працы аператараў машыннага даення, і сёння лепшыя з іх атрымалі ўзнагароды. Гэта мусіць паказаць дзяўчатам, што іх праца высока цэніцца дзяржавай, і падштурхнуць да новых працоўных дасягненняў! – адзначыла ў інтэрв’ю «Дняпроўцу» Ала Ісачанка.



"Дняпровец"


 (голосов: 0)
 

 
Адрес:
247500 г.Речица, пл.Октября, 6
Телефон: (+3752340) 3 41 71
Факс: (+3752340) 3 76 46

Республика Беларусь
Официальные документы
Защита прав потребителей
Защита прав потребителей




















Единый день безопасности

Помогут
Помогут
Базар славянский

Помогут
ПОЛЕЗНЫЕ РЕСУРСЫ
 
 
Яндекс.Метрика