ru   be   en   de    
Поиск по сайту :
telegram   telegram   telegram   telegram   instagram
 
 
Речица.BY » Новости района » Свята цеплыні і шчырасці. У аграгарадку Салтанова прайшоў Дзень сельсавета
Свята цеплыні і шчырасці. У аграгарадку Салтанова прайшоў Дзень сельсавета
26 сентября 2016

Добрай традыцыяй у Салтаноўскім сельсавеце стала падводзіць гадавы вынік вясковага жыцця на восеньскім свяце сельскага Савета. Вось і мінулая субота стала для аграгарадка святочнаю. І хаця арганізатары баяліся, што спахмурнелае напярэдадні надвор’е сапсуе ўрачыстасць вяскоўцам, але прырода дзеля годнай справы не пашкадавала сонейка: у дзень свята хмары разыйшліся, неба ззяла блакітам, а святочная атмасфера сагравалася не толькі сонечнай цеплынёй, але і цеплынёй шчырых сэрцаў вяскоўцаў.

Распачалося свята з урачыстага шэсця працоўных калектываў, якія працуюць на тэрыторыі сельскага Савета. Святочна аздобленыя калоны сельгаспрадпрыемства «Дземяхоўскае», камбіната харчовых прадуктаў «Палессе», Салтаноўскіх сярэдняй школы і дзяцячага садка, Дома народнай творчасці аграгарадка Салтаноў, клуба-бібліятэкі вёскі Дземяхі, Салтаноўскай сельскай бібліятэкі, крамаў і кафэ, у тым ліку і прыватнага гандлёвага павільёна Людмілы Гураўскай, аддзяленняў Белпошты і Беларусбанка, комплекснага прыёмнага пункта КУП «Рэчыцабыт» прайшліся па цэнтральнай плошчы аграгарадка пад радасныя воплескі вялікай колькасці жыхароў, якія сабраліся на свята.

Падчас урачыстай праграмы найбольш паважаныя і актыўныя жыхары сельсавета былі ўганараваныя спецыяльнымі прызамі, граматамі і дыпломамі. Ганаровыя граматы раённага Савета дэпутатаў актыўным дэпутатам Салтаноўскага сельсавета Таццяне Дзенісенка і Віктару Грызунову ўручыла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама Таццяна Дзям’янчык. Галоўны спецыяліст Рэчыцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Галіна Шатон падзякавала жыхарам сельсавета за тое, што тут маецца свая тэрытарыяльная арганізацыя аб’яднання, а найбольш актыўных яе ўдзельнікаў – Наталлю Шынгірэй, Мілану Юдзіну, Ларысу Дзенісенка, Вольгу Доўбуш, Алену Кулажанка – узнагародзіла граматамі.

Не засталіся без увагі і іншыя жыхары вёсак сельсавета, якія прымаюць актыўны ўдзел у жыцці сваіх населеных пунктаў – яны атрымалі дыпломы і каштоўныя прызы з рук старшыні Салтаноўскага сельсавета Наталлі Шынгірэй. Акрамя таго, пераможцы былі вызначаныя ў такіх намінацыях, як «Лепшы падворак» – сям’і Аляксея і Алены Кулажанак і Дзмітрыя і Кацярыны Глыбоўскіх, «Самая гаспадарлівая сям’я» (якія трымаюць найбольшую асабістую гаспадарку) – сем’і Уладзіміра і Ірыны Гернутаў і Аляксандра і Надзеі Вераб’ёў, «Самая шматдзетная сям’я» – сям’я Анатоля і Алены Лісоўскіх. Пераможцам першых дзвюх намінацыяў, акрамя ганаровых дыпломаў, былі ўручаныя падарункавыя сертыфікаты на набыццё пэўнай колькасці збожжа, заснаваныя мясцовым сельгаспрадпрымствам.

Акрамя таго, мясцовая бібліятэка і аддзяленне пошты ўзнагародзілі найбольш актыўнага чытача (Наталлю Курс) і падпісчыка (Алу Ракусевіч). Кіраўнікі размешчаных на тэрыторыі Савета арганізацый таксама адзначылі сваіх ветэранаў: самым паважаным людзям былі ўручаныя прыгожыя паштоўкі і грашовыя прэміі. А самыя шчырыя словы вітання ўсім жыхарам навакольных вёсак, прычым з вершам уласнага сачынення, агучыў старшыня ветэранскай агранізацыі Салтаноўскага сельсавета, былы шматгадовы кіраўнік саўгаса «Дземяхі» Іван Шуднеў.

Настаяцель храма Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы айцец Віктар Зінкевіч звярнуў увагу на тое, што менавіта такія светлыя і родныя традыцыі восеньскіх святаў варта падтрымліваць на нашай зямлі, каб тут не з’яўлялася пустаты, якая можа быць запоўненая нечым чужым і адмоўным.

Дарэчы, так бы мовіць, афіцыйныя часткі, калі ўручаліся падарункі і дыпломы, калі выступалі ганаровыя госці свята, хоць і самі па сабе былі вельмі шчырымі і цёплымі, яшчэ і перамяжоўваліся з канцэртнымі нумарамі, якія са сваёй уласнай ініцыятывы прыехалі падарыць жыхарам Салтаноўскага сельсавета лепшыя салісты ўстаноў культуры Рэчыцы. Іх выступы і пасля сканчэння ўрачыстай цырымоніі цудоўна дапаўнялі канцэртную праграму, падрыхтаваную ўстановамі культуры і адукацыі сельсавета. У канцэрце ўзялі ўдзел такія мясцовыя салтаноўскія і дземяхоўскія зоркі, як Кацярына Курс, Ніна Сяўрукова, Віктар Корж, ансамбль «Купалінка».

Падчас усяго свята на плошчы працавалі гандлёвыя кропкі, дзе можна было набыць салодкую вату, папкорн, паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі. Дзеткам дужа падабаліся атракцыёны, батуты і электрычныя аўтамабілі, на якіх малыя салтаноўцы калясілі наўпрост паміж імправізаванымі сцэнай і глядацкай залай. А спартовая пляцоўка, арганізаваная выкладчыкам фізвыхавання Салтаноўскай сярэдняй школы Леанідам Сівадзедавым, прыцягвала да сябе мясцовых аматараў падужацца ў падняцці гіры ці паламаць мазгі над шахматнымі партыямі. 

Варта сказаць, што падобныя святы не толькі дораць добры настрой, але і яднаюць вяскоўцаў у іх імкненні жыць больш якасна, рабіць сваю малую радзіму яшчэ больш дагледжанай і прывабнай і ганарыцца тым, што жывуць яны на дзівоснай і найпрыгажэйшай палескай зямлі.




"Дняпровец"


 (голосов: 0)
 

 
Адрес:
247500 г.Речица, пл.Октября, 6
Телефон: (+3752340) 3 41 71
Факс: (+3752340) 3 76 46

Республика Беларусь
Официальные документы
Защита прав потребителей




















Единый день безопасности

Помогут

Помогут
Опрос по изучению мнения населения по вопросу организации нового маршрута в г. Речица

ПОЛЕЗНЫЕ РЕСУРСЫ