Рэчыцкі раён прызнаны пераможцам спаборніцтва сярод раёнаў Гомельшчыны за дасягненне высокіх паказчыкаў ва ўборцы зерневых і зернебабовых культур. Хоць і былі прадстаўнікі Рэчыцкага раёна на абласным фестывалю-кірмашы працаўнікоў вёскі, што праходзіў у Мазыры, гасцямі, але ж па праву адчувалі сябе гаспадарамі гэтага свята. Бо і дэлегацыя нашая была самай шматлікай, і вынікі працы нашых земляробаў, якія агучваліся са сцэны свята, – самыя ўражлівыя.