18 декабря в Переволоке открылась торговая точка "Валентина"22 декабря 2010. Разместил: admin |
![]() У Перавалоцы радуюць вока крама “Степной василек”, сезонная кропка гандлю “Ивушка”. Заўсёды было што набыць у магазіне, дзе прадукты і тавары прамысловыя. Крама – проста шыкоўная. Ды яшчэ ў цэнтры аграгарадка. Побач з мясцовай сярэдняй школай, Домам культуры, адміністрацыйным будынкам “Абароны краіны”. Загадзя, яшчэ да прыезду гасцей, да “Валентины” падышлі дырэктар КСУП “Абарона краіны” Уладзімір Аляксеевіч Кірэйчук ды старшыня Караваціцкага сельскага Савета Аляксандр Сяргеевіч Шкурынаў. І Перавалока сённяшняя, прыгожая і на ўсе сто прыдатная для жыцця, – плён вялізнага старання і безумоўных арганізатарскіх якасцеў кіраўніка-аграрніка А.В. Мікалуцкага. Дык Аляксандр Віктаравіч знайшоў час гэтаксама пабыць на адкрыцці яшчэ аднаго перавалоцкага магазіна. …Да “Валентины”, пакінуўшы дамашняе, падыходзілі і пад’язджалі людзі. Як з вуліцы цэнтральнай, так і з ускраінаў Перавалокі. …І вось 11 гадзін. Супынілася музыка. П.М. Шостак і В.А. Смольскі ўзялі ў рукі паднесены ім каравай, перадалі яго частавацца кожнаму, хто жадаў адведаць хлеба-солі. Было слова і старэйшага жыхара Перавалокі М.П. Смольскага, былога партызана і настаўніка. Міхаіл Пятровіч ад шчырага сэрца падзякаваў уладам за клопат пра вяскоўца. Выказаў думку многіх, каб у аграгарадку ў больш прыстойнае памяшканне перайшоў мясцовы ФАП. Зноў загучала песня. Ужо ў выкананні вядучай свята. А ў песні – мора добрых пажаданняў усім і кожнаму. П.М. Шостак і В.А. Смольскі перарэзалі традыцыйную стужку. Настасся Міхайлаўна Сцепанюк, загадчык “Валентины», запрасіла гасцей-пакупнікоў у новую краму. Вядома ж, кожны тавар разыходзіцца тады, калі ў людзей ёсць грошы. То, маючы на ўвазе толькі што адзначанае, запыталі ў У.А. Кірэйчука: а як з заробкам у КСУП “Абарона краіны”? У адказ пачулі: заробак павышаецца няўхільна, у снежні, калі браць у сярэднім, – больш 900 тысяч. Што ж, калі вясковец бачыць плён сваёй працы, то можа і купляць усё, што трэба. …Перш чым пакінуць Перавалоку, завіталі на мясцовы выбарчы ўчастак. Не, наплыву жадаючых аддаць свой голас за будучага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, мы не ўбачылі. Хаця й пачулі: у Перавалоцы тых, каторыя прагаласавалі датэрмінова, шмат. Ну, а “зацішша” во цяперашняе, – дык гэта з прычыны, што людзі пайшлі ў новую краму. Пятро РАБЯНОК
"Дняпровец" Вернуться назад |