Доўгачаканая падзея мяркуецца адбыцца на гэтым тыдні ў суботу – апоўдні ў дзіцячым парку запланавана адкрыццё летняга (сезоннага) кафэ для дзяцей і падлеткаў. Гандлёвае прадпрыемства “Гандальсэрвіс” сярод прыгожых краявідаў набярэжнай Дняпра ладзіць палаткавы гарадок на сорак пасадкавых месцаў, дзе змогуць адпачываць бацькі з малымі дзецьмі, старэйшыя дзеці. У меню кафэ – сокі, напоі, марожанае, садавіна, кава, гарбата, разнастайныя кандытарскія вырабы рэстарана “Палессе”. Завоз асартыментнага пераліку згодна з графікам работы кафэ будзе штодзённым.
Для наведвальнікаў кафэ прадугледжаны не толькі продаж прысмакаў, але і забаўляльныя праграмы: гульні, конкурсы, пантамімы, аб гэтым паклапоцяцца работнікі культуры. Рэгулярна для жадаючых будуць праходзіць і спартыўна¬масавыя мерапрыемствы. Аддзел фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама плануе арганізаваць платныя паслугі – катанне на водных веласіпедах, вяслярных лодках, настольныя гульні. Будуць адчынены дзверы стралковага ціра. Без сумневу, добраўпарадкаваны парк ажыве, загучыць вясёлымі дзіцячымі галасамі, у малых
будзе сваё месца адпачынку, якога дагэтуль у нашым горадзе так не ставала.
Ул. інф.
К СВЕДЕНИЮ РЕЧИЧАН И ГОСТЕЙ ГОРОДА
16 июня в 12.00 в детском парке открывается летнее /сезонное/ кафе для детей и подростков. Режим работы: ежедневно – с 12.00 до 22.00, выходной – понедельник.
В районе кафе проводится конкурсноигровая программа и спортивномассовые мероприятия для детей и подростков, организована продажа детских игрушек и воздушных шаров.
Приглашаем отдохнуть!
Райисполком