![]() Новости районаСтараннасць і адказнасць адрозніваюць адну з лепшых работніц малочна-таварнай фермы “Андрэеўка” Валянціну КацельнікавуСтараннасць і адказнасць адрозніваюць адну з лепшых работніц малочна-таварнай фермы “Андрэеўка” Валянціну Кацельнікаву21 марта 2016. Разместил: user3 |
Стараннасць і адказнасць. Менавіта такія якасці адрозніваюць адну з лепшых работніц малочна-таварнай фермы “Андрэеўка” Валянціну Кацельнікаву. Ферма з Андрэеўкі паказвае найбольш высокія вынікі сярод аналагічных жывёлагадоўчых прадпрыемстваў КСУП “Дзяржынскі-агра”, нават нягледзячы на агульны спад сёлетняй малочнай вытворчасці па гаспадарцы. Як паведаміла выканаўца абавязкаў загадчыка фермы Антаніна Арцюшэнка, яна ж з’яўляецца і ветурачом, і асемянатарам, тут зараз утрымліваецца 470 галоў агульнага пагалоўя, з іх толькі 182 галавы складае дойны статак. Таварнасць малака, атрыманага на ферме, 94%. Пры гэтым з чатырох пастаянных аператараў машыннага даення, што працуюць на ферме, у Валянціны Працуе ў гаспадарцы Валянціна Анатольеўна шэсть гадоў. Менавіта ў 2010 годзе яе сям’я прыехала ў Ровенскую Слабаду з Казахстана, дзе недалёка ад сталіцы краіны Астаны, у пасёлку Пятроўка, доўгія гады да развалу Савецкага Саюзу і казахскай сельскагаспадарчай сістэмы таксама шчыравала ў тамтэйшым калгасе: апошнім часам была закупшчыкам малака і лабарантам. Калі ж калгасная сістэма абрынулася, паміж былымі калгаснікамі падзялілі зямельныя паі, і Кацельнікавы больш увагі сталі надаваць уласнай гаспадарцы – адных толькі кароў на падворку трымалі па шэсць, а часам і па сем. З таго і жылі. Муж Аляксандр за савецкім часам працаваў механізатарам, а ў апошнія гады перад пераездам у Беларусь падпрацоўваў механікам у прыватнай фірме, якая арэндавала паі калгаснікаў і займалася дробнай сельгасвытворчасцю. Валянціна ж у асноўным – А на працы ў Валянціны Анатольеўны група кароў, якіх яна пасля ацёлу і раздойвае і потым, як кажуць, вядзе пажыцці. Як сцвярджае кіраўніцтва гаспадаркі, даярку Кацельнікаву адрознівае асаблівая адказнасць за даручаную працу: заўжды пацікавіцца, які сілас прывезлі на ферму, ці ўдосталь камбікорму – ведае, што калі ўсё якаснае і ў адпаведнасці з патрабаваннямі тэхналогіі, то і малако будзе добрае. Вернуться назад |