Важныя веды пра бяспеку27 февраля 2019. Разместил: rochs |
У рамках акцыі “Адзіны дзень бяспекі” работнікі Рэчыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі прафілактычнае мерапрыемства ў сярэдняй школе нумар сем горада Рэчыцы. Спачатку былі праведзены навучальные мерапрыемствы з вучнямі першых – чацвертых класах, дзе юныя памочнікі ратавальнікаў у рамках “Роўны навучае роўнага” правялі гульні, конкурсы па асновах бяспекі жыццядзейнасці, паказалі мультфільм “Чароўная кніга” і ўручылі наглядна-выяўленчую прадукцыю. Потым мерапрыемствы працягнуліся з вучнямі старэйшых класаў. З імі ратавальнікі, а таксама прадстаўнікі горгазу, энерганагляду, Чырвонага Крыжа, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах правялі павучальную квэст-гульню “Мы – за бяспеку!” на дзевяці навучальных пляцоўках у спартзале, дзе спаборнічалі пяць каманд. Пасля завяршэння квэсту і ўзнагароджання пераможцаў дыпломамі і прызамі прысутнічаўшых службаў была праведзена агульнашкольная эвакуацыя. Завяршыліся мерапремствы дэманстрацыяй тэхнікі, абсталявання і падачай вады, дзе кожны жадаючы мог пабыць у ролі ратавальніка. Вернуться назад |