Акцыя “У цэнтры ўвагі – дзеці” » Речица.BY - Официальный сайт
 
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ       ru   be   en   de  
Поиск по сайту :
telegram   telegram   telegram   telegram   instagram
 
 
Речица.BY » МЧС информирует » Акцыя “У цэнтры ўвагі – дзеці”
Акцыя “У цэнтры ўвагі – дзеці”
10 сентября 2018

Прафілактычная акцыя МНС “У цэнтры ўвагі – дзеці” паспяхова праходзіць у Рэчыцкім раёне. У рамках яе другога этапа ратавальнікі наведвалі рэчыцкія школы.

Першы раз яны прыйшлі ва ўстановы адукацыі 1 верасня. Прыйшлі, каб паўдзельнічаць у школьных лінейках. І гэты візіт не стаў апошнім. Сустрэчы з дзецьмі, дэманстрацыя ім навучальных фільмаў, раздача нагляднай агітацыі – вось наступныя стадыі працы ратавальнікаў у школах. Свайго роду квінтэсэнцыяй гэтага навучальнага працэсу сталі агульнашкольныя эвакуацыі. Наколькі добра навучэнцы засвоілі словы ратавальнікаў? Ці змогуць прымяніць атрыманыя веды на практыцы? Наколькі добра ведаюць свае абавязкі настаўнікі? Эвакуацыя павінна даць адказы на ўсе гэтыя пытанні. Не забытыя і бацькі вучняў: ратавальнікі абавязкова прымаюць удзел у бацькоўскіх сходах.

Другі этап акцыі “У цэнтры ўвагі – дзеці” прайшоў у 40 навучальных установах Рэчыцы і раёна. Наперадзе ратавальнікаў чакаюць выхаванцы дзіцячых садкоў.


 

 
Адрес:
247500 г.Речица, пл.Октября, 6
Телефон: (+3752340) 3 41 71
Факс: (+3752340) 3 76 46

Республика Беларусь
Официальные документы
Защита прав потребителей






























Единый день безопасности

Помогут

Помогут
ПОЛЕЗНЫЕ РЕСУРСЫ